Опубликовано 12.03.2021

Музей "Лошицкая усадьба"

Лекцыі з музычнай праграмай

19.03.2021 – 21.03.2021
19, 20 і 21 сакавіка 2021 года у філіяле «Музей «Лошыцкая сядзіба» ў
межах праекта «Этналабараторыя «Скарбонка памяці» адбудуцца
лекцыі з музычнай праграмай Івана Кірчука (па матэрыялах беларускага
фальклору).
Уявіць жыццё чалавека без музыкі немагчыма, але ў кожнай эпохі яна
свая. Пад музыку весялей, так лічылі беларусы. У тыя часы, калі невядомы
былі грамафоны, нельга было ўключыць магнітафон, і тым больш смартфон,
заставалася самім пець, або чакаць музыкаў, якія набылі або змайстравалі
інструмент і без падручнікаў асвоілі яго.
Сто гадоў таму любы беларус, які час ад часу бываў на кірмашах або на
вяселлях, адказаў бы без запінкі, што самы папулярны беларускі інструмент –
гэта дуда. Сёння не кожны скажа, як яна выглядала і тым больш, як гучала.
Гаворка ідзе не аб дудачцы і нават не аб дудцы, а аб скураным мяшку з
некалькімі трубкамі, які ў Беларусі вядомы як дуда.
Аб дудзе, ліры, акарыне, самагучных і іншых беларускіх народных
інструментах вы даведаецеся на лекцыі «На чым гралі нашы продкі?», а аб
вясельнай музыцы, традыцыях беларускага вяселля – на лекцыі «Па
старонках старадаўняга вяселля».

Расклад лекцый з музычнай праграмай 19, 20 і 21 сакавіка:
🔺15.00 – лекцыя з музычнай праграмай «На чым гралі нашы продкі?»
🔺18.00 – лекцыя з музычнай праграмай «Па старонках старадаўняга вяселля»
Как с нами связаться
Сообщение отправлено. Мы свяжемся с Вами в ближайшее время.