Опубликовано 21.02.2020

Музей "Лошицкая усадьба"

Адкрыццё выставы «Нальшанскія сустрэчы»

28.02.2020 – 28.02.2020
28 лютага 2020 года а 17-й гадзіне ў «Музеі «Лошыцкая сядзіба» адбудзецца адкрыццё выставы «Нальшанскія сустрэчы» (па выніках мастацка-літаратурнага пленэра па жывапісных мясцінах ракі Віліі ў 2019 годзе).

Выстава «Нальшанскія сустрэчы» - расповяд мастакоў, удзельнікаў пленэра, якія летам 2019 г. сабраліся ля старога млына на аграсядзібе «Вялес» на стромкіх берагах Віліі. Да мастакоў далучыліся беларускія паэты і барды. Сярод аўтараў «Нальшанскіх сустрэч» заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь Віктар Барабанцаў і Віктар Нямцоў, лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» Алесь Суша і вядомыя мастакі мінскага краю: Анатоль Бяляўскі, Віктар Мікіта, Галіна Беганская, Кастусь Качан, Таццяна Ласка і Эдуард Мацюшонак.
Нальшанскі край – гэта гістарычная вобласць, якая лакалізуецца ўздоўж ракі Віліі, аднаго з прытокаў Нёмана. Вілія займае важнае месца ў гісторыі і жыццядзейнасці Мінска, сталіцы Беларусі. Вілейскае вадасховішча забяспечвае горад вадой. З Вілейкі паходзяць прадстаўнікі роду Любанскіх, апошніх уладароў Лошыцкай сядзібы.
Выстава «Нальшанскія сустрэчы» ўяўляе сабой мастацкае падарожжа па Віліі, якая натхняе сваёй прыгажосцю і таямнічасцю, насычана гістарычнымі помнікамі. Перад вачыма паўстаюць жывапісныя краявіды і квітнеючыя сады, старажытныя млыны і бровары, капліца Святога Францішка і іншыя прыцягальныя мясціны.


🔸Выстава працуе па 29 сакавіка 2020 года.

🌟Уваходны білет:
3,00 руб. – для дарослых
2,50 руб. – для студэнтаў
1,50 руб. – для школьнікаў
Как с нами связаться
Сообщение отправлено. Мы свяжемся с Вами в ближайшее время.